Каталог статей

Главная » Статьи » Преодоление зависимости

ЗАЛЕЖНАСЦЬ АД АЛКАГОЛЮ - СУМНЫЯ РЭАЛІІ


Врублеўскі Ягор

Сёння некаторыя ўжо дакладна ведаюць, што такое алкагалізм, і хто такі алкаголік, але ўсё роўна грамадства неадназначна ставіцца да гэтай з’явы. Людзі ведаюць, што алкагалізм – гэта дрэнна, страшна, але, мабыць, большасць цалкам не разумее, што адбываецца з чалавекам, які ўжывае алкаголь. Толькі прыкладна яны ўяўляюць сабе, як уздзейнічае атрута на арганізм ў фізіялагічным сэнсе. Добра, канешне, што хоць так.     

Апошнія гады ў некаторых школах праводзіцца прафілактыка алкагалізму: праводзяцца тэматычныя заняткі, падчас якіх дзецям расказваюць і крыху тлумачаць  пра  негатыўнае ўздзеянне алкаголя на чалавека.

 Але, на жаль, сітуацыя ў краіне пагаршаецца. Калі яшчэ 20 гадоў назад  сярэднестатыстычны алкаголік меў 30-40 гадоў, то сёння ён значна памаладзеў. Медыкі  гавораць нават пра дзіцячы алкагалізм. Больш за тое, колькасць мужчын і жанчын, якіх зачапіла хвароба, цяпер выраўнялася. З’явіўся і хутка распаўсюджваецца піўны алкагалізм. У маштабах краіны сітуацыя набывае амаль катастрафічны характар. Тут і да статыстыкі звяртацца не трэба. Дастаткова паглядзець на твары людзей, якія вечарам едуць з працы.

Можна быць ўпэўненым, што 99% з іх пацвердзяць, што яны свабодныя ад алкаголю.  Многія з іх родных і блізкіх людей адкажуць нешта падобнае:  "Ты што? Не, канешне не, мой муж не алкаголік,” або: "Так, мой тата ўжывае, каб "лепш” спаць”. Дзеці ўвогуле прымаюць такія паводзіны бацькоў як  норму, а нічога, што чалавек на дзень-два "выпадае” з жыцця…

Каб паставіць дыягназ алкагольная залежнасць многа не трэба. Дастаткова адказаць "так” на 3 з 8 пытанняў:

1.                Ці адсутнічае ванітавая рэакцыя пасля прыёму вялікай колькасці алкаголю?

2.                Згублены самакантроль над колькасцю выпітага?

3.                Ёсць пахмелле?

4.                Запоі?

5.                Моцная патрэба ці неабходнасць прыняць алкаголь?

6.                Талерантнасць (у падлеткавым ўзросце п’янеў ад піва, дарослым - ад бутэлькі водкі, ў 40 год – ад дзвюх бутэлек)?

7.                Забыццё альтэрнатыўных інтарэсаў?

8.                Працяг ўжывання алкаголю, нягледзячы на відавочныя наступствы?

Нават калі чалавек ведае, што хтосьці з яго блізкіх мае алкагольную залежнасць, ён ўсё роўна не разумее ў большасці выпадкаў,  чаму алкагалізм –гэта хвароба. Якія прычыны гэтай хваробы і як з ёю змагацца?

Здаецца, што тут ўсё проста. Алкаголік – чалавек без волі. Каб выратавацца – дастаткова проста зрабіць выбар. На самай справе, усё гэта міф. Алкагалізм – гэта хвароба, бо мае свае, асаблівыя прычыны з’яўлення, сваё развіцце, асобнае ад іншых хвароб, свае паталагічныя сімптомы і спецыяльныя метады лячэння.

Чаму чалавек становіцца алкаголікам? Разгледзім пытанне на адной жыццёвай гісторыі, так як падобны сцэнарый вельмі распаўсюджаны ў нашай краіне.

Нарадзілася безабароннае, ні ў чым не павіннае немаўля – матуля амаль адразу прытуляе яго да грудзей, бо вельмі любіць і цешыцца. Пачуўшы цяпло і стук роднага сэрца, дзіця першы раз ўбачыла шчаслівыя вочы стомленай маці.

Праз некалькі гадзін тата даведаўся, што нарадзіўся хлопчык. Узрадаваўся, і, як прынята ў людзей, сабраў сяброў "абмываць”, а як жа інакш?

Так заўсёды, на кожным свяце, бо яго бацькі заўсёды так рабілі, ажно пакуль ў таты не адбыўся першы інсульт. Дзякуй Богу, усё абышлося і немаўля ўбачыць дзеда.

Мінуў год. Хлопчык ужо пачынае хадзіць і  адкрываць для сябе гэты свет. Ён хоча залезці вышэй: на канапу, стол, але чулая матуля, думаючы, што так будез лепш, адразу падбягае і бярэ яго на рукі, каб што-небудзь на здарылася. Здаецца, што дзіця яшчэ нават падумаць не паспела, а маці, бабуля ўжо тут, і "цацка” з імі.

Тата сумленна працуе, але амаль кожныя выхадныя, ў "алкагольнай абстракцыі”. Жонка ўсё разумее: праца цяжкая, таму  яшчэ і пахмяліцца прынясе.

У два гады такі разумны хлопчык сам спаць кладзецца. Матулі ўжо цяжка паспець усюды. Тата раз-другі ўлупіў, каб той своечасова ішоў ў ложак. Зразумела дзіця навуку.

Хлопцу 5. Яму вельмі падабалася вандраваць разам з татам. Потым нешматлікім сябрам часта любіў расказваць, што бацька, п’яны і непрытомны, часта дазваляў спаць на сумках ў дарозе.

Вось і школа. Дрэнныя адзнакі бацькі спрабавалі "выбіваць” з першакласніка, асабліва маці, бо інакш ўжо не было сіл выхоўваць сына. Муж стаў чужым чалавекам. Здавалася, быццам яму не было ніякай справы да сям’і, хоць і казаў ён, што ўсё робіць дзеля сваіх родных.

Падлеткам не раз пачуў, як маці пагражала тату разводам. У школе нічога не змянілася. Некаторыя настаўнікі таксама шмат крычалі на яго. Да гэтага ён прывык. Спадабалася фізкультура, але не часта бралі ў каманду сябры. Змірыўся хлопец і з нізкім ростам. Спадабалася яму разам з сябрамі гуляць вечарам. Як і сябры, лічыў сябе дарослым, бо са старэйшымі мог выпіць піва. Спачатку, нават, добра атрымоўвалася кантраляваць выпітае, каб мама не заўважыла.

У 18 заканчваў школу. Бацькі ганарыліся. Тата напіўся яшчэ больш, чым некаторыя настаўнікі. Ад сораму хлопец больш не ўжываў алкаголь. Паступіў у ж/д тэхнікум. Працаваў пасля вучобы. Атрымаўшы дымлом, ужо забыў, чаму не п’е, таму на выпускным вечары добра перабраў разам з аднагрупнікамі. "Свята” чамусьці працягвалася амаль тыдзень.

Пасля была адпрацоўка. Стаў добрым спецыялістам ў сваёй справе. Але праз 20 гадоў казалі пра яго людзі: "Гэты без "допінга” працаваць не можа”.  Жонка ўжо даўно не ведала яго цвярозага, бегала за ім, хацела выратаваць. Аддавала сябе ўсю, забываючы пра дзяцей, якія і так раслі без бацькі.

Вось так, прыкладна, і становіцца чалавек алкаголікам. Падобных гісторый ў Беларусі шмат. Аналізуючы дакладна гэтую, можна сказаць, што ў 15 гадоў герой ужо быў залежны ад алкаголю. На гэта ўздейнічала некалькі фактараў.

 Нараддзіўшыся, ён меў генетычную схільнась да залежнасці, бо тата і дзед былі алкаголікамі. Выхаваўчыя метады яго бацькоў былі далёка не ідэальнымі: тое, што дзіця патрабуе, або адразу задавальнялася, або, наадварот, забаранялася, яго ніхто не навучыў чакаць. Да таго ж, з яго шмат здекваліся. Як вынік, ён, будучы дарослым, псіхалагічна застаўся прыкладна "трохгадовым хлопчыкам”.

Сацыяльныя абставіны былі не лепшыя: у сям’і, а таксама ў грамадстве  мог назіраць ўжыванне алкаголю іншымі.  Гледзячы на гэта ён вырастаў, прымаючы такую карціну свету ў якасці нормы.  Духоўна таксама не было добрых умоў развівацца.

У такіх абставінах увогуле цяжка адкрыць для сябе сапраўдны сэнс жыцця. Якасна дапамагчы ў гэтым могуць толькі духоўныя асобы.

Атрымоўваецца, што прырода алкагалізму можа быць біялагічнай, псіхалагічнай, сацыяльнай і духоўнай. З гэтага вынікае, што і лячыць хваробу можна, ўздзейнічаючы на ўсе гэтыя сферы. Якасна і максімальна эфектыўна гэта можна зрабіць толькі праз ўзаемадзеянне хворага і яго сям’і са  спецыялістамі, таму што, як паказвае практыка, адзін чалавек перамагчы гэтую хваробу не здольны.

Кансультацыю ў пытаннях рэабілітацыі ад залежнасцей можна атрымаць ў Гродненскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіатрыя – наркалогія”:

пр. Касманаўтаў, 60/6, 230003, г. Гродна

тэл.: (0152) 75-67-62

а таксама ў Цэнтры падтрымкі сям’і (г. Баранавічы):

тэл.: + 375 33 698-42-47 (МТС)

e-mail: helppsyholog@interia.pl

сайт: http://horoszyjeludi.ucoz.net/




Источник: http://horoszyjeludi.ucoz.net/publ/preodolenie_zavisimosti/chamu_alkagalizm_khvaroba_jakija_prychyny_jae_wzniknennja/2-1
Категория: Преодоление зависимости | Добавил: Egor (07.03.2013) | Автор: Егор E W
Просмотров: 1412 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 1
1 psy  
0
Благодарим за интересную и познавательную статью. Увы, но АЛКОГОЛЬ - это актуальная "заноза" на теле Беларуси, которая продолжает травмировать наш народ: человека за человеком, род за родом, год за годом. Печально и то, что алкогольные прилавки в нашей стране с каждым днем увеличиваются в геометрической прогрессии. Кому это выгодно? Почему ценовая политика в Беларуси взяла курс на тотальную алкоголизацию белорусов? Что будет дальше!?

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]